Майстар-класы па распісванні велікодных яек у Гомелі
Гомельскі філіял Веткаўскага музея напярэдадні Вялікадня ладзіць майстар-класы па распісванні яек.
Кожны ахвотны можа паспрабаваць намаляваць на велікодным яйку святочны ўзор. Загадчыца філіяла Вольга Вінаградава гаворыць, што пісанка – даўняя традыцыя.
– Вельмі-вельмі даўняя тэма, якая не была звязаная з хрысціянствам, а была звязаная з культам ежы. Яйка – гэта сімвал зараджэння жыцця. Тэма агульнапрынятая, каб быў працяг роду.
Напярэдадні Вялікадня ў філіяле Веткаўскага музея можна таксама атрымаць майстар-клас па вырабе саламянага павука і выцінанкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
