Майя Кацнэльсон: Спадзяемся паспрыяць аднаўленню Слонімскай сінагогі
У Менску адчыняецца віртуальная экскурсія па Слонімскай сінагозе часоў яе росквіту ў 17-19 стагоддзях.
Пра сучасны стан будынку сінагогі ў Слоніме распавяла суарганізатар праекта, кіраўніца Цэнтра беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны Майя Кацнэльсон:
– Яна, канешне, у сумным стане, паўразбураная, і ёй тэрмінова патрэбная рэстаўрацыя. Сюды можна хадзіць толькі ў касцы. Хутка адкрыюць фонд, каб дапамагчы фізічнай рэстаўрацыі, але мы спадзяемся, што наш праект і тая праца, якую мы зрабілі, таксама ўнясе нейкі ўклад у фізічную рэканструкцыю, калі такая будзе магчымасць бліжэйшым часам.
Наведаць віртуальны тур па Слонімскай сінагозе можна з 1 па 14 красавіка на VR (ВіАр) -экспазіцыі Belarus Shtetl (Беларусь Штэтл) у культурным цэнтры «Корпус» (Менск, праспект Машэрава, 9/8). Экспазіцыя працуе штодня, акрамя нядзелі. Уваход вольны.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя