Максім Багдановіч пад рэдактарствам Юрася Пацюпы



У серыі „Залатая калекцыя беларускай літаратуры” з’явіўся збор твораў Максіма Багдановіча, складальнікам якога стаў літаратар, паэт і вядомы літаратуразнаўца з Гародні Юрась Пацюпа. На курсах беларускай мовы “Мова нанова” ён падзяліўся з гарадзенцамі сваімі ведамі пра творчасць Максіма Багдановіча.

 

– Максім Багдановіч – камерны паэт. Кожны яго санет – гэта крышталік. У кожным ёсць вобраз, які насычае ўвесь верш, падпарадкоўвае ўсе астатнія вобразы. Дзякуючы гэтаму яго нельга забыць. Нават калі мы не ведаем слоў верша, запамінальнымі ёсць яго будова, думка. І такі вобраз не проста прыгожы, гэта і вобраз, у які закладзены глыбокі сэнс.

На курсах прайшла міні-віктарына па творчасці Максіма Багдановіча, на якой кожны з удзельнікаў атрымаў невялічкія прызы ад вядоўцаў курсаў. Сустрэча была прысвечана дню народзінаў Максіма Багдановіча.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня