Максіму Клімковічу – 60 год



21 кастрычніка адзначае 60-гадовы юбілей беларускі празаік, драматург, сцэнарыст Максім Клімковіч. Ён нарадзіўся ў гэты дзень 1958 году ў вядомай творчай сям’і. Ягоны дзед Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР, аўтарам словаў Дзяржаўнага гімна Беларусі. Бацька Алесь Махнач — драматург, празаік, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР.

 

Максім Клімковіч скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў геадэзістам, начальнікам участку будаўніцтва аўтамабільных дарог. Але гены ўзялі сваё і ўрэшце, як дзед і бацька, ён таксама рушыў літаратурнай сцяжынкай. Ён аўтар шэрагу пь’ёсаў, аповесцяў і раманаў. Акрамя таго, у Расеі выдалі больш за 80 ягоных трылераў і сцэнароў для фільмаў і серыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя