Літаратурны конкурс для моладзі да 100-годдзя „Маладняка”



Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

З умовамі конкурсу знаёміць прэс-сакратар арганізацыі Ціхан Чарнякевіч:

– Конкурс накіраваны на ўсіх беларусаў, і няважна, дзе яны знаходзяцца. Атрымліваем заяўкі з усіх канцоў свету. І, канешне, ад тых, хто піша ў Беларусі. Дарэчы, заяўкі, якія прыходзяць, адкрыю такую таямніцу, большасць заявак ідзе з Беларусі. Самыя розныя жанры – паэзія, проза. У гэтым годзе мы не абмяжоўваем па тэматыцы, у цэлым па жанрах. Бо «маладнякоўцы» праявілі сябе ў самых розных накірунках – крытыкі, паэты, перакладчыкі, празаікі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь да 35 гадоў, якая піша на беларускай мове. Мова твораў — беларуская. Дасылаць творы можна да 1-га кастрычніка ўключна. Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.

Тэкставыя дакументы ў электронным выглядзе і кароткай інфармацыяй пра аўтара з пазнакай «Конкурс» прымаюцца на адрас: [email protected].

Беларускае Радыё Рацыя