Малавядомы нарыс пра Жыровічы



У 1947 годзе ў Баварыі на беларускай мове выйшаў асобнай кніжкай гістарычны нарыс “Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі Манастыр”. Аўтар гэтай кніжкі Алесь Асіповіч-Асіпчык (1909-1990). Пра гэта выданне мала хто ведае. Яно пабачыла свет, дзякуючы беларускаму праваслаўнаму брацтву Жыровіцкага манастыра, налічвае 31 старонку.

Аўтар выдання Алесь Асіповіч-Асіпчык быў родам з вёскі Пляшкі (цяпер гэта вёска Партызанаўка) Слонімскага павета. Да Другой сусветнай вайны жыў на Слонімшчыне. Займаўся рэлігійнымі справамі, любіў маляваць, пісаў артыкулы ў беларускую прэсу. Пасля вайны жыў на эміграцыі. Памёр у г.Джэксан у штаце Нью-Ёрк (ЗША).

Кніжку пра Жыровічы Алесь Асіпчык сам не толькі пісаў, але і афармляў. Яна прысвечана гісторыі Жыровіцкай іконы, а таксама Жыровіцкаму манастыру. Аўтар апісвае, як узніклі Жыровічы і Жыровіцкі манастыр, распавядае пра лёсы мясцовых храмаў і тыя падзеі, якія адбываліся ў Жыровічах і вакол іх.

zyrava-vokladka

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя