«Маленькі неабсяжны свет» ад Аляксандра Батуры
Выстава менскага мастака Аляксандра Батуры прысвечана таямнічаму свету, які заўсёды побач, але які мы не заўсёды заўважаем. Аляксандр Батура – адзін з тых, хто імкнецца не толькі ўбачыць гэта, але і перадаць свае назіранні і пачуцці ў сваіх здымках. Выстава адкрылася ў Полацкім прыродна-экалагічным музеі.
Выстава «Маленькі неабсяжны свет» дэманструе мікрафотаздымкі, зробленыя фатографам за апошні год.
Аляксандр Батура з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных фотавыставаў, быў пераможцам і лаўрэатам некалькіх фотаконкурсаў, у прыватнасці двойчы станавіўся пераможцам фотаконкурсу «Гэта твая зямля», які праводзіцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік