“Малочны кактэйль для Вужынага Караля або Калякамп’ютарная казка”



У сталічнай бібліятэцы імя Цёткі прайшла прэзентацыя кнігі Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан. Кажа спадарыня Аксана:

– Прэзентацыя кнігі маёй з Ярашам “Малочны кактэйль для Вужынага Караля або Калякамп’ютарная казка”. Тут было нешта неверагоднае: цудоўныя выступоўцы – ад міфалогіі Ірыны Клімковіч да філасофіі, такія выступы, як Антаніны Хатэнка, навукоўцы – Ружана Вячорка і Арцём Зінкевіч. Усе выступоўцы проста самі ўваходзілі ў гэтыя тэмы, бо вужыныя гісторыі  –  блізкія беларусам і беларускім творцам.

У сучаснай беларускай літаратуры выкарыстанне міфалагічных сюжэтаў стала папулярным трэндам. Гэты накірунак у айчынным пісьменстве быў запачаткаваны Янам Баршчэўскім яшчэ ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск