Дываны Віцебшчыны сталі гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Маляваныя дываны Віцебскага Паазер’я – цяпер гісторыка-культурная нематэрыяльная каштоўнасць Беларусі. Маляванкі больш за ўсё распаўсюджаны на Глыбоччыне, там да гэтай пары працягваюць традыцыі Язэпа Драздовіча.
Як кажа носьбіт гэтых традыцый, майстар Глыбоцкага Дома рамёстваў Святлана Скавырка, добра, што гэтым відам мастацтва цікавяцца і дзеці:
– Гэта брэнд Віцебшчыны – маляваныя дываны. Калі раней гэта мела кропкавы характар, то цяпер гэта і кружок, і маляванне дзяцей, і правядзенне розных конкурсаў ды выстаў.
Выстава маляванак Віцебскага Паазер’я была арганізаваная ў Менску ў будынку кансерваторыі. На ёй выстаўляліся маляваныя дываны з Глыбокага, Докшыц, Паставаў ды Віцебска.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі