“Малюю наша жыццё”
У Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава мастачкі і ілюстратара Вольгi Якубоўскай “Малюю наша жыццё”.
Акрамя знакамітых коцікаў аўтара, там прадстаўленыя і іншыя жывёлы. У некаторых з іх можна пазнаць і вядомых дзеячаў Беларусі.

Працягвае Вольга Якубоўская:
– Мікалая Статкевіча, напрыклад, я вельмі доўга не магла намаляваць. Для мяне ён глыба, не коцік, для мяне гэта было вельмі складана. Мне вельмі хацелася яго ўключыць у серыю, і я не ведала, як мне гэта зрабіць. Пасля вось гэтыя цытаты, хтосьці пісаў яму лісты. І там дзяўчынка піша і кажа, што вы ў нас такі мужны, сапраўдны леў. Я такая – вось жа: леў. І ў выніку нарадзілася гэтая праца, а пасля аказалася, што я знаёмая з татам гэтай дзяўчынкі, ён цудоўны паэт, і гэта так выдатна. Аказваецца, беларусы паміж сабой знаёмыя нават не праз шостае-пятае пацісканне рукі, а значна раней.
Падчас адкрыцця выставы Вольга падарыла адну карціну, прысвечаную Купалаўцам, акцёрам тэатра. Яшчэ адну – уручыла дырэктару Музея Наталлі Задзяркоўскай.
Акрамя таго, на вернісажы выступіў “Вольны хор” пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:













Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
