Манфрэд Хутэрэр: Памяць пра Халакост – частка еўрапейскай свядомасці



27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста варта не толькі ўспамінаць тыя падзеі. Грамадства мусіць шукаць шляхі прадухілення падобных злачынстваў сёння. Пра гэта гаварылі ўдзельнікі менскага форуму „Халакост: памяць на месцах памяці”.

Кажа амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр:

– На жаль мы жывем у такі час, калі расце антысемітызм у Нямеччыне, а таксама ў іншых частках свету, што прадстаўляе пагрозу для нашай дэмакратыі і грамадства. Барацьба з антысемітызмам азначае базавую абарону каштоўнасцяў і згуртаванасці грамадства. Ніколі больш грамадствы не павінны дапусціць, каб людзей зневажалі з-за іх паходжання, рэлігіі, палітычных поглядаў, з-за іх непадобнасці да большасці.

На форуме па Халакосце быў таксама прадстаўлены дыдактычны дапаможнік „Менскае гета” на беларускай мове. Электронная версія выдання даступная тут.

Беларускае Радыё Рацыя