Анонс праграмы „Маніфест”: Вакалістка гурта ІЗЗІ Анастасія Меншыкава



Украінскія музыкі аб’яднаюцца ў Варшаве ў пятніцу, 13-га кастрычніка, каб зладзіць вялікі дабрачынны канцэрт.

„Усе сродкі ад імпрэзы мы пералічым у фонд грамадскай арганізацыі, якая займаецца шырокім спектрам дапамогі вайскоўцам — ад дапамогі ў шпіталях да вытворчасці беспілотнікаў”, — расказвае суарганізатарка імпрэзы, вакалістка гурта ІЗЗІ Анастасія Меншыкава:

Пра ўкраінскае музычнае жыццё ў Варшаве, стасункі з паплечнікамі і не толькі Анастасія Меншыкава распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 30-га верасня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя