Марафон імпрэз да Ночы расстраляных паэтаў
80-я гадавіна «Чорнай ночы». Цэлы марафон імпрэз пройдзе ў Менску да Ночы расстраляных паэтаў.
26 кастрычніка ў Купалаўскім музеі ў межах выставы «Страчаныя абліччы» песні на вершы рэпрэсаваных аўтараў зайграюць гурты Кацярына Ваданосава, Вера Бурлак, Аляксей Жбанаў ды іншыя.
29 кастрычніка адбудзецца канцэртная прэзентацыя праекту «(Не)расстраляная паэзія». Месцам дзеі стане клуб «Брюгге». Свае песні на тэксты загінулых у 1937 годзе аўтараў прадставяць у тым ліку Лявон Вольскі, ТонкіХод, Naka, Vinsent – усяго тузін выканаўцаў.
У той жа дзень, 29-га, адмысловы начны канцэрт ў арт-прасторы «Верх» зладзіць гурт “Балцкі Субстрат”, а ў Галерэі TUT.BY будуць чытаць пераклад «Анегіна» на беларускую, зроблены Алесем Дударом. Той пераклад лічыўся згубленым 80 гадоў. Прадугледжананая жывая трансьляцыя. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Тым часам, “Малады Фронт” запрашае на начныя чытанні ў Курапатах 29 кастрычніка. Удзел прымуць гісторыкі, паэты ды музыкі.