Маргарыта Ляўчук: Перамога будзе хутчэй, чым мы думаем



Як доўга гатовы дзеячы беларускага пратэстнага руху гатовы заставацца за межамі Беларусі ва ўмовах крызісу?

На гэтае пытанне падчас прэс-канферэнцыі да канцэрта „Дзень Волі” у Беластоку адказала прадстаўніца па пытаннях культуры Народнага антыкрызіснага кіравання Маргарыта Ляўчук:

– Мы ўсе працуем на рэвалюцыю, мы ўсе працуем на нашу родную Беларусь. Нават калі мы жывём, я напрыклад у Вільні, але ж думы мае, сэрца маё, усё толькі ў Беларусі. Перамога будзе хутчэй, чым мы думаем.

Паводле меркавання Маргарыты Ляўчук, для вольнай Беларусі самім беларусам варта „забіць у сабе рабоў”. Прынамсі адным з выйсцяў з палітычнага крызісу ў краіне названая ўсеагульная забастоўка.

Беларускае Радыё Рацыя