Маркі “З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!”
15 гадоў таму
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне восем паштовых марак з серыі «З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!». Над маркамі працавалі мастакі Віктар Чайчук і Яўгенія Бядонік. Маркі друкаваліся ў РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя Непагодзіна”.

Кожная навагодняя марка мае свой особны малюнак і тэкст. Тэксты з густам падабраныя і вельмі прыгожыя. Яны называюцца “Смачны пачастунак”, “Салодкі гасцінец”, “Добрыя весткі”, “Навагодні чараўнік, “Час падарункаў”, “Святочныя клопаты”, “Верыць у цуд”, “Прыемнае чаканне”.
Беларускае Радыё Рацыя
