Марцін Звольскі: У Музеі Памяці Сібіры знойдзем месца і для гісторыі беларусаў
У Беластоку для прадстаўнікоў СМІ за 10 дзён да адкрыцця прадставілі асноўную экспазіцыю Музея Памяці Сібіры. Пра тое, ці была ўлічана ў экспазіцыі гісторыя беларусаў Беластоку, распавёў кіраўнік навуковага аддзелу музея Марцін Звольскі:
„Памятаем пра гэта, і заўсёды робім акцэнт на гэтым у выставе, што савецкия рэпрэсіі датычылі палякаў, і грамадзян Польшчы. Таму што 2 Рэч Паспалітая была шматэтнічнай краінай. Шмат успамінаў пакінулі і беларускія сем’і. У іх выпадку такім асаблівым элементам, пра які людзі з Беларусі нас заўсёды пытаюць гэта бежанства”.
Музей памяці Сібіры запрашае ўсіх жыхароў Беластоку, у тым ліку і беларусаў гораду, на ўрачыстае адкрыццё Музея Памяці Сібіры 17-га верасня. Агледзіць экспазіцыю можна з 18-га верасня. Квіткі даступныя для набыцця на месцы і на сайце музея.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя
