Марыйскі тэатр паставіў п’есу беларускага драматурга
Марыйскі Нацыянальны тэатр драмы імя М.Шкетана ў перакладзе на марыйскую мову паставіў спектакль беларускага драматурга з Гомеля Васіля Ткачова па яго п’есе “Без Ягора будзе гора”.
Спектакль называецца “На ўсё сяло адзін Ягор” (Уло яллан ік Йогор). Спектакль паставіў заслужаны артыст Расейскай Федэрацыі Васіль Домрачаў.
Дарэчы, спекталі па п’есе Васіля Ткачова “Без Ягора будзе гора” ідуць на сцэнах Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя