Марына Казлоўская пра прэмію імя Карласа Шэрмана
Дзве літаратурныя прэміі пасля невялікага перапынку вярнуліся ў беларускую культурніцкую прастору.

Гэта прэмія „Дэбют” імя Максіма Багдановіча і прэмія для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана. Цырымонія ўзнагароджання прэміямі адбылася на Варшаўскім кірмашы гістарычных кніг.
Кажа адна з арганізатараў урачыстасці перакладчыца Марына Казлоўская:
– Было складана таму, што быў перапынак. Прэмія Шэрмана сёлета ўручаюць за 2021-2022 год. Было досыць праблематычна каталагізаваць кнігі і знайсці кнігі для журы. Скаардынаваць гэты працэс было дастаткова праблемна. Плюс, гэта не сакрэт, былі людзі, якія адмовіліся ад удзелу ў прэміі, бо яны жывуць у Беларусі. Для іх гэта можа быць небяспечным. То бок сёлета давялося вырашаць пытанні, якія раней ніколі не стаялі.
Лаўрэатамі прэміі „Дэбют” названы: празаік Таццяна Карытка і перакладчык Яўген Папакуль. Лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі: за 2021 год – Сяргей Матырка, Сяргей Шупа і Яўген Папакуль, за 2022 год – Мікалай Раманоўскі і Сяргей Шупа, спецыяльнай прэміяй адзначаны перакладчык Андрэй Строцаў за пераклад кнігі „Хроніка Нарніі: Прынц Каспіян”.




Беларускае Радыё Рацыя
