Марыя Мартысевіч: Такая адзнака вельмі важная і стымулюе працаваць далей
Цырымонія ўручэння штогадовай літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за лепшую паэтычную кнігу адбылася ў менскім клубе “Грай”.
Гаворыць сёлетняя лаўрэатка прэміі Марыя Мартысевіч:
– “Сарматыя” – гэта паэма-вершы, якія я выдала летась, паводле майго фэйсбуку. Гісторыя жанчыны, гісторыя кахання. Гэта метафара пэўнай краіны, у якой адбываюцца падзеі. Хвалявалася, канешне, і Уладзімір Арлоў, і Надзея Артымовіч – гэта для мяне паэты, у якіх я вучылася літаратуры. І таму для мяне гэта яшчэ падвоены гонар трапіць з імі ў кароткі спіс прэміі. А тое, што прэмію далі, я не магу гэта зараз асэнсаваць, канечне, любая такая адзнака – гэта штосьці вельмі важнае для паэта і стымулюе працаваць далей.
Намінантамі на літаратурную прэмію імя Наталлі Арсенневай разам з Марыяй Мартысевіч сёлета сталі Уладзімір Арлоў і паэтка з Падляшша Надзея Артымовіч.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск