Масквічка ў цэнтры Слоніма спявала па-беларуску
Шыкоўны канцэрт адбыўся ў цэнтры Слоніма каля драмтэатра. Маскоўская спявачка Міла Ражкова бясплатна спявала для слонімцаў песні на беларускай мове. Сваё выступленне спявачка пачала з паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай” на словы беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша.
Спявачка выканала шмат іншых песень беларускіх аўтараў, а таксама беларускія народныя песні. Спявала Міла Ражкова і па-грузінску, і на іншых мовах. Рускамоўныя песні гучалі ў перакладзе на беларускую мову гарадзенскай паэткі Алы Петрушкевіч. Уся канцэртная праграма спявачкі называлася “Беларускі альбом”. Выступленне Мілы Ражковай арганізавала Слонімская галерэя АртБуш, ТБМ і Упраўленне культуры Слонімскага райвыканкама.
[Not a valid template]
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара