Масоны і незалежнасць



У асяродку беларускіх масонаў да гэтага часу ходзіць цытата навукоўца Барыса Кіта пра тое, што калі беларусы згубяць незалежнасць – гэта будзе злачынства.

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Менску ў межах выставы масонскіх пазнак 19 ст. адбылася лекцыя даследчыка Васіля Бараулі.

– Масонства – гэта вялікі культурны пласт у гісторыі Беларусі, які практычна не вывучаны. Я вельмі рад, што дырэктар музея дала пляцоўку, дзе аб гэтым можна расказаць. У Беларусі ёсць чым ганарыцца і вывучаць. У нас вельмі багатая гісторыя гэтай тэмы. Я думаю, што гэта трэба даносіць да грамадства.

Выстава масонскіх пазнак 19 ст. з калекцыі віцебскага адваката Вацлава Федаровіча даступная да агляду ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры да 13 снежня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя