Мастак падараваў свае карціны школьнаму музею



Слонімскі мастак Казімір Кулеш падараваў 6 сваіх карцін Народнаму музею імя Аляксандра Жукоўскага СШ № 4 Слоніма.

Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў школьным музеі. Настаўнікі і вучні школы падрыхтавалі пра мастака спецыяльную прэзентацыю, праспявалі ў яго гонар песню, а намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Іна Мандрык і метадыст музея Кацярына Якаўчык шчыра падзякавалі мастаку за падарункі і пазнаёмілі яго з вялікім школьным музеем і з тым месцам у музеі, дзе будуць захоўвацца творы мастака.

7TApVirnq60

t-ZwMqypPK0

Казімір Кулеш жывапісам займаецца са школы. У 2011 годзе ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адбылася першая персанальная выстава мастака, дзе на суд гледачоў ён вынес 50 сваіх работ. У асноўным мастак Кулеш любіць адлюстроўваць у сваіх творах вясковыя і гарадскія пейзажы. Яго карціны – гэта філасофія нашага жыцця, роздум пра людзей, прыроду і чалавечае жыццё.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара