Мастак падараваў свае карціны слонімскім музеям
Старэйшы слонімскі мастак Пятро Бурсевіч падараваў 38 сваіх прац Слонімскаму раённаму краязнаўчаму музею імя Язэпа Стаброўскага і Народнаму музею імя Аляксандра Жукоўскага СШ № 4 г.Слоніма. Пра гэта мастак паведаміў на творчай сустрэчы ў школьным народным музеі СШ № 4.
Сярод прац мастака – помнікі Слоніма, партрэты, эцюды, нацюрморты, намаляваныя алоўкам, тушшу, фарбамі.
Шчырае слова пра Пятра Бурсевіча сказаў слонімскі літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын. У прыватнасці, выступоўца адзначыў, што Пятро Бурсевіч не толькі выдатны педагог, які некалі вучыў у школах дзяцей мастацтву, добры мастак, але і арыгінальны паэт, які піша сатырычныя вершы і яны зрэд часу з’яўляюцца ў мясцовым і рэспубліканскім друку.
Словы падзякі за падарункі мастаку выказалі супрацоўнікі музеяў і адміністрацыя школы.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
