Мастак, які будаваў горад



Віктар Лук’янаў – адзін з найстарэйшых мастакоў Полаччыны. У 70-ыя гады мінулага стагоддзя яго запрасілі ўлады горада Наваполацка, які толькі будаваўся, на пасаду галоўнага мастака. Праўда, афіцыйна такой пасады ў гарвыканкаме на той час не было, таму Лук’янаў выконваў яе на грамадскіх пачатках. Затое меў магчымасць рэальна ўплываць на фармаванне гарадскога асяроддзя. Ён аўтар дэкору і работ у інтэр’ерах шматлікіх грамадскіх будынкаў: чаканкі на парадным уваходзе музычнай школы, вітражоў у паліклініцы №1 і кавярні «Белы востраў», мазаік на фасадах дзіцячых садкоў і іншых будынкаў. Аднак самым маштабным сваім праектам мастак лічыць пано „Белая Русь” у кінатэатры „Мінск”, які адкрыўся ў 1982 годзе.

Віктар Лук’янаў – ганаровы грамадзянін Наваполацка. Праўда, гэта яму не дапамагае ў справе арэнды майстэрні. Мастак скардзіцца, што кошт арэнды ўжо “зашкальвае” і ніякія просьбы мастака-ветэрана не дапамагаюць.

DSCN0306

4 сакавіка ў Полацкай карціннай галерэі абылося адкрыццё персанальнай выставы Віктара Лук’янава. На вернісажы прадстаўлены 70 работ мастака, створаныя з канца 60-х і да нашых дзён, а таксама эскізы манументальных пано. У экспазіцыі пераважна акварэлі. Іх адрознівае аўтарская адмысловая тэхніка і непаўторнасць стылю.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя