Мастакі Берасця ствараюць мапу ўлюбёных месцаў



Мастакі ствараюць крэатыўны даведнік па самых папулярных сярод гараджан мясцінах.

Прызначаны ён для гасцей абласнога цэнтра, у першую чаргу, для замежнікаў. Маршрут распрацоўвалі пад кіраўніцтвам экскурсаводаў і прадстаўнікоў турфірм.

Мастацкае афармленне аддалі на водкуп прафесійным ілюстратарам. Замест стандартных фотаздымкаў – аўтарскія малюнкі з выявай музеяў, цэркваў, помнікаў і нават цэлых вуліц з пазначанымі месцамі адпачынку, паркінгамі, банкаматамі і аптэкамі. Пакуль усе надпісы на польскай і англійскай мовах. Але аўтары праекта плануюць выпусціць і беларускую версію.

Ганна Яцкевіч, мастак-ілюстратар: „Для заходніх турыстаў Берасце – гэта горад, не куды едуць, а праз які едуць, то бок транзітны. І мы хацелі прыцягнуць увагу да нашага горада. Калі чалавек прыязджае, на вакзале ці ў любой гасцініцы, каб далёка не хадзіць, ён павінен ужо там атрымаць гэтую мапу. Распаўсюджваецца мапа бясплатна”.

Зараз у Мінспорта абмяркоўваюць магчымасць уключыць Берасце ў зону бязвізавага рэжыму Белавежскай пушчы. Гэта дазволіць прыцягнуць яшчэ больш турыстаў, у тым ліку і на святкаванне тысячагоддзя горада ў 2019 годзе. Ну, а новы даведнік надрукуюць ўжо да травеньскіх святаў.

ont.by