Мастацкая восень ад Белгазпрамбанка
Такога ў Беларусі яшчэ не было ніколі. Адзін з айчынных банкаў пачаў збіраць калекцыю выяўленчага мастацтва і купляць карціны на замежных аўкцыёнах. І вось наступны крок – у сталічным Палацы мастацтваў адкрылася выстава „Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”, мэта якой – прадставіць Беларусь часткай сучаснай сусветнай арт-індустрыі і сфармаваць айчынны рынак твораў мастацтва.
Экспазіцыя «Восеньскага салона» складаецца з твораў 90 лепшых маладых беларускіх мастакоў, якія прайшлі адборачны тур. Усе яны прэтэндуюць на заснаваную Белгазпрамбанкам прэмію «Арт-Беларусь», прызавы фонд якой эквівалентны 25 тыс. еўра.
Працы, прадстаўленыя на выставе, выкананы аўтарамі за апошнія тры гады ў самых розных мастацкіх тэхніках (жывапіс, графіка, скульптура, пластыка са шкла, фатаграфія, інсталяцыя). Ацэньваць удзельнікаў будзе аўтарытэтнае журы.
Выставу беларускіх аўтараў дапаўняюць шэдэўры сусветнага жывапісу і скульптуры з калекцыі Белгазпрамбанка. Сярод выстаўленых прац – творы Хаіма Суціна і Міхаіла Кікоіна, гуаш «Лунацік» Марка Шагала, карціна «Ноч святога Яна» Дзмітрыя Стэлецкага, літаграфія «Гарадскі пейзаж» Восіпа Любіча і іншыя працы.
У рамках «Восеньскага салона» пройдуць лекцыі, круглыя сталы, заняткі з дзецьмі, якія павінны ажывіць дыялог публікі з мастацкім светам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя. Фота Таццяны Козік.