Мастацтвы беларусаў свету застануцца без „Бацькаўшчыны”



Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына” не аказалася ў спісе арганізатараў Трэцяга фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які адкрыўся ў Менску.

Зрэшты, нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо ў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” іншыя статутавыя мэты, кажа старшыня ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская:

– Фестывалем, наколькі мы ведаем, займаецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, яно звязвалася з беларускімі суполкамі ў замежжы. Інфармацыя пра фестываль з’явілася ў прэсе ўчора, таму мы проста атрымалі запрашэнні ў якасці прысутных гасцей у залі. Гэта мастацкі фестываль, гэта фестываль, дзе будуць выступаць розныя музычныя калектывы, гэта крыху не наш профіль.

На Трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету прыехалі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой з 19 краін свету.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск