“Мая беларуская кніга” – бібліятэка беларускай класікі
Беларуская літаратурная класіка неўзабава будзе перавыдадзена ў кніжнай серыі “Мая беларуская кніга”. Гэтая серыя была заснаваная летась, але ў ёй ужо выйшла 38 кніг. Кажа каардынатар серыі пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў:
– Першы транш быў 26 кніжак. Затым выходзілі яшчэ 8, а пасля яшчэ 4. У чэрвені таксама будзе надрукаваны вялікі блок твораў беларускай класікі. Гэта, спадзяюся, зноў жа 3 тамы Кастуся Тарасава, практычна ў нас будзе ледзь не ўвесь Кастусь Тарасаў, прынамсі ягоныя гістарычныя творы, яшчэ дададуцца пару тамоў Караткевіча і г.д.
Мэта праекта “Мая беларуская кніга” – зрабіць айчынных пісьменнікаў бліжэй да беларусаў, а чытачам даць шанец зноўку прачытаць і ацаніць творы, прадстаўленыя сярэдняй школай не ў поўным аб’ёме, а часам „пройдзеныя” толькі фармальна.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя