Маёвая песня. Канцэрт Міхала Бараноўскага
Напярэдадні 1 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае разам сустрэць сапраўдную вясну і самы доўгачаканы яе месяц канцэртам загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага.
Маёвая песня гэтым разам складзецца з твораў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Наўроцкага і самога Міхала Бараноўскага.
У праграме: спевы, паэзія, а таксама размовы пра любімых аўтараў і іх кнігі.
30 красавіка, пачатак а 18.00. Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Менск, вул. М. Багдановіча, 7а)
Уваходны квіток: 5 руб.