Меліціна Станюта знялася ў новым кліпе NaviBand



У сераду, 21 лютага, гурт NaviBand прадставіў публіцы новую сумесную працу з беларускай спартоўкай.

Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта ўжо выступала пад народную песню „Рэчанька” ў выкананні Арцёма і Ксюшы на лепшым гімнастычным шоў у Іспаніі Euscalgym ў 2017 годзе.

– Яшчэ летам на канцэрце ў Ратушы я пачула традыцыйную беларускую песню „Рэчанька”, якую праспявалі NaviВand, тады сапраўды зразумела, што недахопу натхнення пры складанні танца не будзе. Дзякуй, NaviВand, за запіс гэтай чароўнай музыкі, – напісала пасля выступу спартсменка ў сваім Instagram.

Гэтым разам танец Меліты Станюты запісалі на відэа і зрабілі паўнавартасны кліп.

kp.by