Мемарыяльны знак „Полацак – калыска беларускай дзяржаўнасці”



У Полацку на пляцоўцы каля Сафійскага сабора ўсталявалі памятны знак «Полацак – калыска беларускай дзяржаўнасці». Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца скульптар Уладзімір Піпін.

Знак вырабілі з бронзы на менскім скульптурным камбінаце. Манумент вышынёй 5,5 метра ўяўляе сабой мноства шчытоў, на якіх размешчаны выявы знакавых для Полацка і ўсёй Беларусі гістарычных асобаў, збудаванняў і падзеяў.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага знака адбудзецца 2 верасня ў рамках мерапрыестваў Дзён пісьмества, якія праходзяць у Полацку.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы