Менчук стварыў мазаіку „Еўфрасіння Полацкая” з 31 тысячы марак



Мазаіка „Еўфрасіння Полацкая”, сабраная з 31 тыс. паштовых марак, упрыгожыць адну з экспазіцый на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

„На электронны адрас райвыканкама прыйшоў ліст ад менскага калекцыянера Віктара Язневіча, які прапанаваў выставіць на святкаваннях, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сваю працу – вялікую мазаіку з выявай святой прападобнай Еўфрасінні, выкананую з 31 тыс. пагашаных паштовых марак. Зараз мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзялення або іншыя ўстановы, бліжэйшыя да зоны святкаванняў”, – адзначылі ў райвыканкаме.

Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філатэлістычнай выставе ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філатэлістычнай выставе „Белфіла-2017”. Экспанат выкананы з марак, якія прайшлі пошту галоўным чынам 14-га стандартнага выпуску памерам 4,3 на 3,3 м. Як патлумачыў Віктар Язневіч, ён працуе ў менскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. „На капэртах сустракалася шмат марак – шкада было выкідаць. Я гэтыя маркі збіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстаць”, – сказаў аўтар.

Мерапрыемствы свята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасня.

belta.by