Менчукі перамаглі ў міжнародным фестывалі званароў
Беларусы сталі лаўрэатамі супрасльскага сёмага міжнароднага конкурсу царкоўных званароў у Супраслі. Менчукі Ганна Падрадчык ў катэгорыі «masters» і Уладзіслаў Каваленка ў катэгорыі «open» аказаліся лепшымі з трыццаці званароў з Польшчы, Украіны, Расеі, Нямеччыны і Беларусі. Пасля прадстаўлення вынікаў наведвальнікі супрасльскага праваслаўнага манастыра маглі яшчэ раз пачуць майстэрства лаўрэатаў.
Ганна Падрадчык:
— Вельмі нечакана, бо ехала нават не па перамогу, але паглядзець на іншых выступоўцаў, каб пераняць некаторыя моманты, а перамога стала абсалютнай нечаканасцю.
Ірэна Шацько, кампанолаг і сябра журы:
— Хацелася б каб званары не званілі так жорстка, але як некалі старыя званары. У іх гук быў мякчэйшы. Выйгралі тыя, хто званіў не мякка, а з любоўю.
Ігумен супрасльскага манастыра, айцец Андрэй Баркоўскі:
— Час, у які мы сустракаемся, для нас вельмі важны і радасны, пасхальны. Добрая прапанова для вернікаў, для ўсіх людзей, якія хочуць выехаць за горад і крыху падмацавацца духоўна.
У дзіцячай катэгорыі фестывалю званароў перамог адзінаццацігадовы прадстаўнік Супрасля Томаш Васілюк. Акрамя таго двое званароў з Падляшша Ян Макаль з Супрасля і Павел Паўлючук з Гайнаўкі былі запрошаныя на фестываль царкоўнага званарства ў Маскве.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль