Менск: Дні роднай мовы для дзетак
Дзень роднай мовы ў Менску можна будзе адзначыць не толькі дарослым, але і дзеткам.
Іх чакаюць імпрэзы ў бібліятэках да гэтага цудоўнага свята:
21 лютага
Васіль Дранько-Майсюк сустрэнецца з дзеткамі 5 – 7 гадоў у Бібліятэцы імя Ф.Багушэвіча (вул.Прытыцкага, 42). Пачатак у 10.30.
Аксана Спрынчан-Малішэўская і Яраш Малішэўскі ў Бібліятэцы № 10 (пр. Незалежнасці, 123). Пачатак у 11.30
Андрусь Такінданг у Дзіцячай бібліятэцы № 14 (вул.Варвашэні, 11), пачатак а 14-й.
22 лютага
Зміцер Бартосік у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага (пр.Газеты Праўда, 20-А). Пачатак а 13–й
Уваход вольны!
Імпрэзы адбываюцца ў межах грамадскай кампаніі “Беларускамоўны”, якая мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў жыцці краіны.