Менск і менчукі: дзесяць стагоддзяў гісторыі



«Менск і менчукі: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Так называлася міжнародная навуковая канферэнцыя, якой Нацыянальная акадэмія навук адзначыла юбілей беларускай сталіцы.

Распавядае яе ўдзельніца, археолаг Людміла Дучыц:

— Калі ішла Першая сусветная вайна і Менск знаходзіўся ў прыфрантавой зоне, сярод бежанцаў былі польскія археолагі Людвіг Савіцкі і ягоная жонка. І вось яны праводзілі вакол Менска археалагічныя разведкі і выявілі ў той год шэраг стаянак каменнага веку. У часы Першай сусветнай вайны ў Менску была суполка аддзела Польскага таварыства апекі над здабыткамі культуры. 

Міжнародная канферэнцыя праходзіла на некалькіх менскіх пляцоўках: Гарадская ратуша, Акадэмічная бібліятэка, Карэтны дворык у Верхнім горадзе і Інстытут гісторыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя