“Менск старажытны” – на дзень народзінаў сталіцы



Менску – 948 год. Беларуская сталіца адзначыць дзень народзінаў 12-га верасня. Адной з цікавостак святочнай праграмы стане Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Менск старажытны”. У відовішчы возьмуць удзел клубы з шасці краінаў.

Распавядае прадстаўнік мэрыі Сяргей Мядзведзеў:

– Будзе больш 300 удзельнікаў. Будзе прадстаўлена 10 эпохаў развіцця беларускай дзяржаўнасці і горада Менска ў прыватнасці. Прыгожае відовішча з удзелам розных рыцараў з розных эпох. Конныя баі. Узяццё крепасці. Традыйная беларуская кухня. Уваход на мерапрыемствы бясплатны. Там размешчаны трыбуны, сцэнічная пляцоўка. Запрашаем усіх прыняць удзел.

Фестываль “Менск старажытны” пройдзе на зялёнай зоне ля перакрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Дзея пачнецца 12-га верасня ў 11.30.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя