„Менск. Тerra Inkognita”
Дзе ў Менску знаходзяцца могілкі мамантаў, і чаму статак з 19-ці асобін дагістарычных жывёлаў, апынуўся ў агульнай магіле?
Пра знаходкі парэшткаў мамантаў у беларускай сталіцы распавядае гісторык Павал Каралёў:
– Такая сенсацыя была. 2008-ы год. Вуліца Машынабудаўнікоў. Прамысловая, скажам так, вуліца. І вось на гэтай вуліцы Машынабудаўнікоў, калі там праводзілі нейкія працы земляныя, адшукалі ажно 19 штук мамантаў. І трэба сказаць, што гэта як такія могілкі сталіся — мамантаў. Ну, чаму яны ўсе там памерлі разам? Ну, кажуць, што можа быць, якаясь эпідэмія была. У наш час эпідэмія, у прынцыпе, актуальная.
Гісторык, экскурсавод Павал Каралёў распавёў пра палеаанталагічныя знаходкі ў Менску і пра іншыя малавядомыя факты з гісторыі беларускай сталіцы падчас ZOOM-лекцыі „Менск. Тerra Inkognita”, якую зладзіў „Куфэрак старажытнасцяў”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск