Менскае графіці ўвайшло ў сусветную 10 лепшых за кастрычнік
Папулярны партал Street Art News, які з’яўляецца гідам па сучасным гарадскім мастацтве, апублікаваў спіс лепшых графіці з усяго свету за кастрычнік. У дзясятку увайшоў і малюнак, размешчаны на адным з дамоў Менска, піша kp.by.
Велізарная выява чалавека ў башлыку з’явілася на вуліцы Варанянскага ў кастрычніку гэтага года. Грэцкі мастак INO намаляваў яго падчас фестывалю гарадскога стрыт-арта Urban Myths. Як патлумачыў аўтар, яго ўразіла гісторыя нашай краіны, і ён прысвяціў працу праблемам нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама памяці тых беларусаў, якія загінулі ў розных войнах.
