Менская духоўная семінарыя ў Жыровічах адзначыла сваё 25-годдзе
2 кастрычніка Менская духоўная семінарыя ў Жыровічах адзначыла 25-годдзе свайго аднаўлення. Роўна 25 гадоў таму ў Жыровічах расчыніла дзверы Менская духоўная семінарыя.
З гэтай нагоды ў Жыровічах адбыліся святочныя ўрачыстасці ў якіх прынялі ўдзел Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, а таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.
Урачысты сход з нагоды 25-годдзя адраджэння семінарыі адбыўся ў актавай зале духоўнай установы. Адкрыў урачыстасць і шчыра павітаў усіх гасцей архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Шчырыя словы ў адрас семінарыі сказаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел.
Падчас урачыстасцей адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве Менскай духоўнай семінарыі з Інстытутам тэалогіі Белдзяржуніверсітэта.
Да юбілею семінарыі была таксама адкрыта фотавыстава, якая распавядае пра ўвесь гістарычны шлях Менскай духоўнай семінарыі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы
Фота аўтара