Менскі і беластоцкі музеі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве



Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Падляшскі музей падпісалі дамову аб шматбаковым супрацоўніцтве. Дамову падпісалі ў Беластоку дырэктар Падляшскага музея Андрэй Лехоўскі і дырэктар менскай культурнай установы Уладзімір Пракапцоў. Музеі будуць супрацоўнічаць у плане абмену выставаў, арганізацыі канферэнцыі і семінараў ды навучання працаўнікоў музеяў. Беларускі бок разлічвае таксама на вопыт беластачанаў у галіне рэстаўрацыі мастацкіх твораў, – кажа дырэктар менскага музея Уладзімір Пракапцоў.

– Для нас вельмі важны той вопыт, які накоплены калегамі, у плане рэстаўрацыйнай справы, у плане музейных тэхналогій, у плане музейнай педагогікі. Наш Нацыянальны мастацкі музей развіваецца актыўна. Зараз будуецца музейны квартал і, канешне, мы хацелі вось гэтыя набыткі нашых польскіх калегаў выкарыстаць у сябе.

Ужо ў наступным годзе Нацыянальны музей плануе адкрыць выставу 120-ці працаў, якія знаходзяцца ў фондах Паляшскага музея. У Беластоку знаходзяцца між іншым працы беларускіх мастакоў Валенція Ваньковіча ды Івана Хруцкага. Падляшскі музей хоча таксама адкрыць выставу сармацкіх партрэтаў, вялікая калекцыя якіх апынілася ў менскім музеі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя