Менскі хор – сярод лаўрэатаў конкурсу ў Беластоку



Срэбрны дыплом у катэгорыі камерных хораў і спецыяльная ўзнагарода журы. Менскі хор “Маёвая кветка” стаў адным з лаўрэатаў першага Міжнароднага конкурсу хораў “Cantu Gaudeamus” у Беластоку. Гэты калектыў звязаны з польскім асяроддзем у Менску.

У час конкурсу “Cantu Gaudeamus” выступілі хоры з Беластока, Элка, Варшавы, Кельцаў, Ломжы і Вільні.

Алена Несцер:

– Усё спадабалася. Сам конкурс вельмі спадабаўся. Ёсць моцныя калектывы, таму на іх трэба раўняцца, а дзеля гэтага трэба больш працаваць.

Анна Манюшка – дырэктар “Cantu Gaudeamus”:

– Вельмі цешымся, што на першым этапе бяруць удзел нашыя госці з Усходу. Гэта цудоўныя хоры з вельмі высокай музычнай культурай.

Якуб Шафраньскі – дырыжор жаночага хору Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве.

– Цікава паглядзець, на якім мы ўзроўні, што яшчэ можам зрабіць. І гэта вельмі добра, што ў конкурсе бярэ ўдзел шмат розных калектываў, якія паказваюць музыку з розных бакоў – так, як яны яе бачаць.

У конкурсных слуханнях выступіў таксама фальклорны калектыў “Вербіца” з Менска. Арганізатарам мерапрыемства было Таварыства сяброў Музычнага ўніверсітэта ў Беластоку.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара