Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
Менскі мурал «Лічбавы свет» прызналі найлепшым у свеце з намаляваных у лістападзе. У конкурсе ўдзельнічалі 16 работ з розных краін.
Праца менскага мастака Яўгена Мутуса «Лічбавы свет», якую ён напісаў на 12-павярховіку на вуліцы Прытыцкага, 134, прызнаная найлепшай у свеце па версіі міжнароднай платформы вулічнага мастацтва Street Art Cities за лістапад.
Street Art Cities – гэта міжнародная супольнасць фанатаў стрыт-арта. Праект запушчаны ў 2017 годзе, ён дзейнічае ў больш чым 550 гарадах свету.
Беларускае Радыё Рацыя
