Менскі райвыканкам ліквідаваў „Мову Нанова”
Менскі райвыканкам па ініцыятыве менскай раённай пракуратуры ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры „Мова Нанова”.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў Глеб Лабадзенка. Кіраўнік „Мова Нанова” паведаміў, што прычына фармальна — бо пракуратура на сайце курсаў www.movananova.by знайшла „нестатутную дзейнасць у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала Белсат”.
„Нам пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы „выправіць парушэнні” і выказаць свае аргументы.
Мова Нанова – гэта не толькі і не столькі курсы. Найперш гэта – тысячы людзей, якія за 7 гадоў прайшлі праз курсы. І атрыманыя веды ды любоў да Беларушчыны немагчыма ліквідаваць” – адзначыў Глеб Лабадзенка.