Менскі тэатр юнага гледача паказвае анлайн свае архіўныя спектаклі



Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача пачаў трансліраваць анлайн свае архіўныя спектаклі. Першую пастаноўку ў такім рэжыме можна было ўбачыць 15 красавіка ў 18.00.

15 красавіка гледачы маглі паглядзець пастаноўку „Паліяна”. Пасля трансляцыі ўсе тры дзеянні на YouTube-канале тэатра будуць даступны для прагляду 24 гадзіны. „Кожны дзень у 18.00 да 30 красавіка мы будзем трансліраваць спектаклі з архіва тэтра на нашым YouTube-канале”, – расказалі ў Тэатры юнага гледача.

„Паліяна” – гэта гісторыя дзяўчынкі-сіраты, якая жыве са сваёй цёткай у маленькім пакоі пад дахам. Нягледзячы на ўсе складанасці галоўная гераіня радуецца жыццю настолькі натхняльна, што нават самыя апошнія песімісты вучацца ў яе. Спектакль пастаўлены паводле рамана амерыканскай пісьменніцы Элінор Портэр, які быў апублікаваны ў 1913 годзе.

belta.by