Метал-рух Беларусі ў падтрымку медыкаў
26-га красавіка ў Менску адбыўся анлайн-фестываль Belarus Metal Fest COVID-19.
Распавядае суарганізатар падзеі, лідар гурту ZNICH Алесь Таболіч:
– Адразу прыйшла думка, калі мы адмянілі канцэрт, мы павінны былі выступаць ZNICH & Rutvica, Aquamorta і шмат іншых гуртоў. Мы думалі, што трэба ўчё ж такі нейкі анлайн-канцэрт, зрабілі вось такі невялічкі фестываль. Мы будзем набываць усе неабходныя сродкі для барацьбы з каронавірусам для медыкаў. Ім неабходныя сэптыкі і халаты аднаразовыя.
Падчас метал-фестывалю адбыўся збор ахвяраванняў. Грошы пойдуць на куплю ахоўных сродкаў для медработнікаў, якія працуюць з інфікаванымі каранавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск