Мікалай Быхаўцаў выдаў кнігу „Нямецкая акупацыя Ваўкавышчыны”



Ваўкавыскі краязнаўца Мікалай Быхаўцаў выдаў новую кнігу па гісторыі Ваўкавышчыны. Кніга „Нямецкая акупацыя Ваўкавышчыны” распавядае пра жыцце жыхароў Беларусі ў так званай Беластоцкай Акрузе, у якой Ваўкавышчына апынулася адасобленай ад астатняй часткі Беларусі. Выданне ахоплівае рэлігійнае жыццё, рэпрэсіі і жыццё ваеннапалонных, савецкую і польскую партызанку, а таксама вызваленне Ваўкавышчыны ў 1944 годзе:

– Не толькі гісторыя Ваўкавыска, але таксама гісторыя Ваўкавыскага павета ў межах да 1939 года. І таму гэтая гісторыя ахоплівае не толькі сучасны Ваўкавыскі раён, а і сучасны Свіслацкі раён, і Зэльвенскі раён, і частку Мастоўскага раёна.

Напісанне сваіх нарысаў па гісторыі Мікалай Быхаўцаў распачаў у 2000-м годзе, калі ў Ваўкавыску яшчэ існавала „Местная газета”. Пасля закрыцця гэтай газеты ўладамі, краязнаўца выдаваў свой краязнаўчы альманах па гісторыі Ваўкавышчыны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя