Мікалай Чаргінец: Алексіевіч адмовілася б ад дзяржаўнай узнагароды
Міністэрства культуры думала ўзнагародзіць Святлану Алексіевіч званнем Героя Беларусі, пакуль не звярнулася за парадай да Мікалая Чаргінца. Старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец распавёў журналістам, што Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч магла стаць Героем Беларусі.
– Міністэрства культура зрабіла прыгожы фінт – раптам пачала цікавіцца: якая вашая думка, калі мы яе прадставім да звання Героя Беларусі. Калі б гэта быў нармальны дзяржаўны орган кіравання ў галіне культуры, ён бы не рабіў гэтых глупотаў. Тым больш, што я ўпэўнены, што Святлана проста б адмовілася ад любой узнагароды. Нобелеўскі лаўрэат – гэта прыемна нам, што ў Беларусі ёсць нобельская ўзнагарода. Там дзе трэба, там трэба падтрымліваць.
На думку Мікалая Чаргінца, Алексіевіч адмовілася б ад беларускай дзяржаўнай узнагароды, бо ў такім разе не атрымала б больш прэмій і падтрымкі на Захадзе.
Беларускае Радыё Рацыя