Мікалай Пінігін. Размова „Дзве душы”



Імпрэзы фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі праходзяць на гэтым тыдні штодня. У Менску на пляцоўцы Ок16 прайшла дыскусія „Дзве душы” паводле пастаноўкі ў Купалаўскім тэатры аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага.

Кажа рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін:

– „Адвечным шляхам”, як напісаў Абдзіраловіч альбо Канчэўскі, «пакуль нейкі новы якісь ляднік не будзе, пакуль не зменіцца геапалітычная сітуацыя, пакуль усё ёсць так, як ёсць – Захад, Усход і г. д., гэтыя пытанні будуць. Вызначыцца са сваёй душой, з тым, хто ты ментальна, які кірунак табе кіравацца, як жыць. Глядзіце, чалавек, які думае, не можа прайсці міма гэтага твору.

У імпрэзе ўзяў удзел і Радзім Гарэцкі, слынны навуковец-геолаг сучаснасці, пляменнік пісьменніка Максіма Гарэцкага, расстралянага камуністычным рэжымам у 1938-м годзе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск