Мікалай Пінігін ставіць у Купалаўскім «Дзве душы»



У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі новага спектакля «Дзве душы» паводле аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага. Над спектаклем працуе рэжысёр Мікалай Пінігін.

Постаноўку можна назваць эксперыментальнай, бо гэты твор Гарэцкага ніколі не меў тэатральнага ўвасаблення. Аўтарам інсцэніроўкі аповесці – Максіму Клімковічу і Уладзіславу Ахроменку – прыйшлося шмат папрацаваць, перш чым “Дзве душы” набылі „тэатральны фармат”.

Кажа Уладзіслаў Ахроменка:

– Калі Максім Клімковіч прехаў да мяне ў Чарнігаў з прапановай зрабіць інсцэнізацыю Гарэцкага, я пэўны час быў у ступары. Падавалася спачатку, што значна прасцей зрабіць інсцэнізацыю тэлефоннага даведніка, чым з аповесці “Дзве душы”. Але ж селі, падумалі, склалі прыблізную структуру, вызначылі акцэнты, кульмінацыі… Дамовіліся, хто і якія лініі будзе пісаць. І праца пайшла. Самае дзіўнае, што пісалі мы гэту п’есу дыстанцыйна: я ў Чарнігаве, а Максім Клімковіч – у Менску.

dd-e4z2lІдэя паставіць на тэатральнай сцэне “Дзве душы” Гарэцкага належыць рэжысёру Мікалаю Пінігіну. Ён і звярнуўся да двух беларускіх пісьменнікаў па дапамогу. “Мікалай Пінігін – напэўна, самы патрабавальны рэжысёр з усіх, з якімі давялося працаваць. Таму і працы было шмат,” – адзначыў Уладзіслаў Ахроменка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя