Мікалай Улашчык “Даць народу гісторыю”
У кніжнай серыі выдавецтва “Лімарыус” “Беларуская мемуарная бібліятэка” выйшла ўкальная кніга успамінаў і лістоў беларускага гісторыка Мікалая Улашчыка.
Укладальнікам кнігі з’яўляецца паэт Міхась Скобла:
– Называецца кніга “Даць народу гісторыю”. Гэта цытата з самога Улашчыка, з аднаго з ягоных лістоў, якіх у кнізе 128, у тым ліку да Караткевіча, да Янкі Брыля, да Міколы Ермаловіча. А яшчэ там яго ўспаміны, якія нідзе не друкаваліся, якія 30 гадоў праляжалі ў схованцы ў Арсена Ліса, яны, дарэчы, былі напісаныя ў 1937-м годзе.
Сёння ўвечары першая прэзентацыя гэтай кнігі – у Магілёве ў цэнтры “Кола сяброў”. У імпрэзе акрамя Міхася Скоблю бяруць удзел мастак Аляксей Марачкін і спявачка Таццяна Матафонава.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя